Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі CITIC Group. Найбуйнейшы сусветны інвестар у гэтыя дні абмяркоўвае новыя праекты - ад стварэння фондаў да будаўніцтва прампрадпрыемстваў. Як адзначыў сёння Аляксандр Лукашэнка, Беларусь разлічвае на буйныя праекты з карпарацыяй. Сярод іх - стварэнне сельгасхолдынга і двух заводаў па вытворчасці тэхнікі. Акрамя таго, у Беларусі і Кітая з"явіцца сумесны інвестыцыйны фонд з капіталам $50 млн, які паслужыць падмуркам для новых інвестпраектаў. CITIC Group ужо рэалізавала ў нашай краіне праект па будаўніцтве 3 цэментавых заводаў. Зараз ідзе будаўніцтва вытворчасці "БелДжы" і рэканструкцыя Аршанскага ільнокамбіната. Агульная сума праектаў - каля $350 млн.