Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў падрыхтоўку маючай адбыцца дэнамінацыі з прэм"ер-міністрам і старшынёй праўлення Нацбанка. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што спакойнае правядзенне дэнамінацыі - у тым ліку палітычны момант. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што такое непапулярнае мерапрыемства праходзіць падчас парламенцкіх выбараў. Тым часам дзяржапарат перш за ўсё павінен думаць аб перспектывах развіцця краіны. Прэзідэнт адзначыў, што першапачаткова прапаноўвалася правесці дэнамінацыю з пачатку 2017 года. Аднак Аляксандр Лукашэнка асабіста скараціў тэрміны, бо адцягваць працэдуру не мела сэнсу.