24.03.2016
Беларусь адкрые прадстаўніцтва ў Арлоўскай вобласці.

Беларусь і Арлоўская вобласць рэалізуюць шэраг буйных праектаў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Вадзімам Патомскім. Беларусь адкрые прадстаўніцтва ў Арле, а ў нашай краіне з"явіцца прадстаўніцтва Арлоўскай вобласці. Профільныя міністэрствы выпрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва, у якой будуць усталяваны тэрміны па рэалізацыі тых або іншых праектаў.
Арлоўская вобласць гатова супрацоўнічаць па шырокім спектры кірункаў - малочная вытворчасць, будаўніцтва малочных комплексаў, перапрацоўка збожжа, угнаенні, прамысловая вытворчасць. Таксама бакі плануюць нарошчваць узаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, машынабудаўнічым комплексе, ствараць сумесныя прадпрыемствы.
Падзяліцца:

Вверх