09.10.2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС. Мэта рабочай паездкі - праверка завяршальнага этапу падрыхтоўчых работ і ходу ўзвядзення БелАЭС. На вытворчай базе будаўніцтва атамнай электрастанцыі Кіраўнік дзяржавы знаёміцца з тэхналогіяй вырабу спецыяльных металаканструкцый. Таксама Аляксандр Лукашэнка наведае навучальна-трэніровачны цэнтр. Паглядзіць, як арганізавана работа па падрыхтоўцы кадраў для атамнай электрастанцыі. Прэзідэнта цікавіць развіццё жыллёвай і сацыяльнай інфраструктуры для будаўнікоў і працаўнікоў БелАЭС.
Падзяліцца:

Вверх