18.03.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў "Камунарку". Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, пачынаючы з 2012 года, на прадпрыемстве праводзілі маштабную мадэрнізацыю. З"явіліся новыя лініі па вытворчасці шакаладу, вафельных і памадных цукерак. Прэзідэнта азнаёмілі з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў кандытарскіх вырабаў. За 4 гады ў гэты праект укладзена амаль 46 млн. долараў. Сёння прадукцыя "Камунаркі" экспартуецца ў 18 краін, працягваецца далейшае дыверсіфікаванне экспарту. У 2016 годзе прадпрыемства плануе пачаць пастаўкі прадукцыі ў Канаду, ПАР і В"етнам. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, 95% вызначанага зроблена, 5% трэба яшчэ зрабіць.
Падзяліцца:

Вверх