30.03.2016
Прэзідэнт даручыў актывізаваць перамовы па ўступленні Беларусі ў СГА. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў напярэдадні на нарадзе аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. У яе ўступілі ўжо ўсе партнёры Мінска па Еўразійскім эканамічным саюзе. На нарадзе абмеркавалі магчымыя рызыкі. З аднаго боку, далучэнне да СГА паспрыяе прыцягненню інвестыцый і дапаможа экспарцёрам. З другога, Мінск павінен будзе адмовіцца ад прамой дзяржпадтрымкі галін эканомікі. Галоўнае пытанне - ці змогуць беларускія кампаніі працаваць у такіх умовах.Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь будзе рухацца ў СГА, але без шкоды для ўласнай эканомікі і ўнутранага рынку.
Падзяліцца:

Вверх