15.06.2016
Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіру. Гаворка ішла пра перспектывы рэгіёна. Прэзідэнт адзначыў поспехі вобласці, якая стала пераможцам сярод усіх рэгіёнаў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця апошніх пяці гадоў. Нараўне з гэтым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Мінскім рэгіёне неадкладных рашэнняў чакаюць праблемныя раёны. Падчас абмеркаванняў былі закранутыя і пытанні працы з інвестарамі. Тэмай гутаркі стала развіццё сацыяльнай сферы і інфраструктуры. Сямён Шапіра паведаміў Прэзідэнту пра тое, як праводзяцца работы па навядзенні парадку вакол сталіцы, таксама абмяркоўвалася праблема пустуючых тэрыторый.
Падзяліцца:

Вверх