Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на прадпрыемстве "Тэхналіт". Гаворка ішла не проста пра лёс асобных прадпрыемстваў, а пра развіццё ўсяго рэгіёна. Зараз прадукцыя завода на піку попыту. Нядаўна тут стварылі і запатэнтавалі ўнікальную методыку ліцця чыгуну - намарожванне. Асноўныя заказчыкі - краіны Усходняй Еўропы, Еўрасаюза і ЗША. Сёння ж Кіраўнік дзяржавы наведаў "Строммашыну" і Магілёўтрансмаш.