29.01.2016
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм"ер-міністрам сёння прыме ўдзел у пасяджэнні савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Запланаваныя таксама перамовы прэм"ер-міністраў Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева з акцэнтам на эканамічнае ўзаемадзеянне. У прыватнасці, прапаноўваецца актыўней развіваць вытворчую кааперацыю. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас наведвання Андрэем Кабяковым завода па перапрацоўцы пластмас. Ёсць дамоўленасць стварыць сумесную вытворчасць тэрмапластаўтаматаў з паглыбленай лакалізацыяй.
Падзяліцца:

Вверх