20.11.2015
Павялічыць беларуска-грузінскі тавараабарот да 200 мільёнаў долараў. Аб такіх планах расказаў прэм"ер-міністр Беларусі на перамовах з урадавай дэлегацыяй аўтаномнай рэспублікі Аджарыя. Андрэй Кабякоў назваў гэты візіт працягам дыялога, пачатага вясной прэзідэнтамі дзвюх краін. Прэм"ер лічыць актуальным супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы, праектаванні, узвядзенні і здачы гатовых аб"ектаў.
Новыя беларуска-грузінскія праекты абмяркуюць у пачатку снежня на сумеснай камісіі ў Мінску.
Падзяліцца:

Вверх