01.02.2016
Старшынства ў Еўразійскай эканамічнай камісіі з гэтага дня пераходзіць ад Расіі да Арменіі. Такое рашэнне прынялі яшчэ летась восенню падчас пасяджанняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Бурабаі. Узначаліць камісію былы прэм"ер-міністр Арменіі Тыгран Саркісян.Восенню па выніках саміту былі падпісаныя дакументы, якія вызначаюць парадак узаемадзеяння ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіі з трэцімі краінамі. У прыватнасці, зацверджаныя асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці саюза і падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву.
Падзяліцца:

Вверх