Прадпрымальнікі змогуць забяспечыць да 70% ВУП Беларусі. Гэта заявіў старшыня праўлення "Банка развіцця" на цырымоніі адкрыцця V Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва. Таксама Сяргей Румас адзначыў, што ў наступным годзе банк плануе накіраваць на падтрымку малога бізнесу не менш за 800 млрд рублёў.
Форум - галоўнае мерапрыемства Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Ён праходзіць адначасова ў ста сарака краінах. Беларусь далучылася да акцыі ўжо пяты раз.