Сёння прайшло сумеснае пасяджэнне дзвюх палат Нацыянальнага сходу. На пытанні парламентарыяў адказваў віцэ-прэм"ер. Васіль Мацюшэўскі заявіў, што праграма інавацыйнага развіцця на пяцігодку будзе ўнесеная на зацвярджэнне да 1 ліпеня, а работа па завяршэнні дзяржпраграм (усяго іх каля 20-ці) практычна завершаная і іх пералік узгоднены з Кіраўніком дзяржавы. Таксама было падкрэслена, што ўрад Беларусі разлічвае выйсці на эканамічны рост у другім паўгоддзі. Дзяржпадтрымка прадпрыемствам будзе аказвацца толькі пры ўмове зніжэння затрат і аптымізацыі выдаткаў. Рэалізуецца і комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні банкруцтва. Адпаведны праект закона ўжо ўзгадняецца.