21.09.2016
У Савеце Міністраў Беларусі абмяркоўваюць праект бюджэту-2017. Парламентарыі і члены ўрада разглядаюць таксама самыя спрэчныя пытанні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год, якая і стала арыентырам для фарміравання дзяржказны. Стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 15-17% гадавых. Зараз яна 18%. У бюджэт закладзеная дзеючая цана на газ для Беларусі і стаўка экспартных пошлін на калійныя ўгнаенні - 55 еўра за тону. На 2017-ы запланавана скарачэнне фінансавання аграпрамысловага комплексу і жыллёвага будаўніцтва. Што датычыцца выдаткаў на адукацыю, навуку і ахову здароўя - яны павялічацца.
Падзяліцца:

Вверх