У цэнтры ўвагі - эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб"яднанняў. Пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці сёння ў Мінску абмяркуюць вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, а таксама задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў. Нагадаем, напрыканцы кастрычніка ў Душанбэ прэм"ер-міністры краін СНД разгледзелі вялікі блок пытанняў, большасць у эканамічнай сферы. У прыватнасці, аспекты дагавора аб зоне свабоднага гандлю, рэалізацыю трэцяга этапа стратэгіі эканамічнага развіцця СНД, пытанні інавацыйнага супрацоўніцтва, канкурэнцыі на таварных рынках. Усяго прынята 40 дакументаў.