Асаблівая ўвага - узаемадзеянню ў энергетыцы, прамысловасці і касмічнай сферы. Стратэгію эканамічнага развіцця СНД да 2020 года разгледзяць сёння ў Мінску. Таксама пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці падвядуць вынікі рэалізацыі папярэдняй праграмы. Сярод асноўных напрамкаў - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, развіццё рынкаў паслуг, працы і капіталу. Асаблівая ўвага - узаемадзеянню ў энергетыцы, прамысловасці і касмічнай сферы. Акрамя гэтага, пастаянныя прадстаўнікі СНД унясуць прапановы ў праекты парадкаў дня Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Саміты пройдуць у верасні ў Бішкеку.