Беларуска-германскія адносіны чакае новы віток развіцця. Аб гэтым сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Бакі абмеркавалі пытанні міжпарламенцкага, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Дарэчы, сёння ў Беларусі налічваецца больш як 360 прадпрыемстваў з германскімі інвестыцыямі. Толькі летась тавараабарот паміж краінамі склаў каля двух з паловай мільярдаў долараў. Акрамя гэтага, пабрацімскія адносіны звязваюць 20 гарадоў. Сёлета ў Нясвіжы запланаваная сустрэча іх прадстаўнікоў.