Мытная пошліна на ўвоз электрамабіляў у Еўразійскі эканамічны саюз панізілася. Гэтае рашэнне не датычыцца аўтамабіляў з гібрыдным рухавіком і плагін-гібрыдных аўтамабіляў. На грузавікі з масай да 5 т стаўка паніжаная з 15 да 5%. Што датычыцца легкавых электрамабіляў, то для іх стаўка і зусім нулявая. Гэтая норма будзе дзейнічаць да верасня наступнага года. Справа ў тым, што рынак электрамабіляў у краінах ЕАЭС пакуль яшчэ вельмі адчувальны да цаны. Летась, калі таксама дзейнічалі паніжаныя пошліны, у краіны саюза было ўвезена амаль 700 электрамабіляў, а ў студзені-красавіку 2016 года - толькі 28.
Паніжэнне пошлін павінна стымуляваць выкарыстанне экалагічна чыстага транспарту ў ЕАЭС і стварыць умовы для фарміравання рынку электрамабіляў.