Беларуснафта ўпершыню правядзе сейсмаразведку на радовішчах у Расіі. Кампанія выйграла тэндар, абвешчаны Раснафтай. Размова ідзе аб працах на Ачыкулакскім і Владзіміраўскім радовішчах. Па кантракце, беларускія спецыялісты выканаюць 3D сейсмаразведку на плошчы 185 кв.км.
Для прац плануецца задзейнічаць максімальную колькасць абсталявання і тэхнікі. Беларускія спецыялісты прабураць свідравіны, ацэняць якасць і правядуць папярэднюю апрацоўку атрыманай інфармацыі.
Беларуснафта працуе і ў іншых краінах, у тым ліку ва Украіне, Венесуэле і Эквадоры.