02.05.2016
Першы грузавы цягнік Шаўковага шляху адправіўся з Кітая ў Мінск. У саставе - 41 кантэйнер з будматэрыяламі, якія Пекін пастаўляе ў Беларусь для будаўніцтва лагістычнага парку і студэнцкіх інтэрнатаў. Агульная працягласць маршруту - 9,5 тысячы км, час у шляху - два тыдні. Адкрыццё маршруту - адна з важных мер па рэалізацыі ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". Адно з цэнтральных месцаў у ім займае Беларусь. Па новым маршруце плануецца штотыдзень адпраўляць адзін-два саставы, якія перавозяць пластмасавыя вырабы, аўтазапчасткі, лекавую сыравіну і электронную прадукцыю з Кітая ў Еўропу.
Падзяліцца:

Вверх