30.10.2015
Новы сусветны эканамічны трэнд стаў падставай для прыезду ў беларускую сталіцу экспертаў сусветнага ўзроўню. Сёння ў Мінску ўпершыню пойдзе гутарка аб краўдэканоміцы. Спікерамі канферэнцыі стануць стваральнікі найбуйнейшых краўдфандынгавых кампаній Польшчы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША і Беларусі. Краўдфандынг у Беларусі ўжо стаў паўнавартасным інструментам фінансавання бізнесменаў на ранніх стадыях. Першыя інтэрнэт-пляцоўкі пачалі працу ў пачатку года. Больш за 40% размешчаных тут праектаў атрымалі народныя грошы на развіццё.
Падзяліцца:

Вверх