22.09.2016
Беларускія трактары ў найбліжэйшы час пачнуць збіраць у Таджыкістане. Аб гэтым заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол гэтай краіны на канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю незалежнасці Таджыкістана і 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Дыпламат падкрэсліў: Таджыкістан зацікаўлены ў беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы, а на перспектыву ідуць перамовы аб стварэнні кааперацыі па зборцы ліфтаў і трансфарматараў.Беларусь імпартуе таджыкскую бавоўну, алюміній і сухафрукты. Зараз за год тавараабарот паміж дзяржавамі складае 75 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх