29.12.2015
Беларускія вытворцы просяць патанніць стаўкі па крэдытах і скараціць тэрміны атрымання гандлёвых плошчаў пад фірменную прадукцыю. Гэтыя тэмы напярэдадні абмеркавалі на пасяджэнні савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання арыентуюць бізнес у складанай эканамічнай сітуацыі больш актыўна прыцягваць інвестыцыі, а неплацежаздольныя прадпрыемствы рэфармаваць. Таксама, на думку ўдзельнікаў пасяджэння, мясцовыя органы ўлады павінны больш актыўна дапамагаць у вырашэнні праблем рэальнага сектара.
Падзяліцца:

Вверх