Палата прадстаўнікоў Беларусі разглядае бюджэт наступнага года ў другім чытанні. Бліжэй да вечара галоўны фінансавы дакумент плануе прыняць і Савет Рэспублікі. Бюджэт-2016 захавае сацыяльную скіраванасць - неабходнае фінансаванне атрымаюць сферы аховы здароўя, адукацыі. На сямейны капітал у будучым годзе пойдзе 2 трыльёны рублёў. Амаль 93 трыльёны - на пенсіённае забеспячэнне. Закладзеныя расходы і на бяспеку дзяржавы. Унесеныя прапановы і па адмене некаторых падатковых льгот на 2016 год. Усяго 15 пазіцый, сярод іх змена ставак у аграэкатурызме, па курортным зборы і за рамесную дзейнасць.