З сённяшняга дня спажыўцоў пачнуць рыхтаваць да новых беларускіх грошай. Міністэрства гандлю рэкамендавала магазінам, прадпрыемствам грамадскага харчавання і сферы паслуг з 1 красавіка паказваць цэны ў двух варыянтах: да і пасля дэнамінацыі. Гандаль і сэрвіс перайсці на новы фармат павінны на працягу двух месяцаў - да 1 чэрвеня. Тым часам па ўсёй краіне пачаліся тэсты тэрміналаў, касавага абсталявання і ваг. Дэнамінацыя пройдзе ў краіне 1 ліпеня. Старыя купюры будуць хадзіць паралельна з новымі да наступнага года. А банкаматы цалкам пяройдуць на новыя грошы ўжо да 1 кастрычніка.