Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады афіцыйна апублікаваная. У ёй акрэсленыя тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў і паступовая выплата знешніх даўгоў. Дакумент змяшчае пяць асноўных блокаў: аднаўленне канкурэнтаздольнасці прамысловасці, рэструктурызацыя энергетыкі і ЖКГ, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, будаўнічай галіны, а таксама меры па павышэнні якасці жыцця насельніцтва.