19.10.2015
Аб абароне ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза ад прадукцыі імпартнай вытворчасці, аналагі якой выпускаюцца ў краінах ЕАЭС, сёння гавораць на семінары ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Удзел у ім бяруць дыпламаты, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, а таксама айчынныя вытворцы і экспарцёры. На сёння ў рамках ЕАЭС дзейнічае больш за дзесяць ахоўных мер, размова ідзе наконт увядзення квот на ўвоз замежнай прадукцыі.
Па выніках семінара будуць выпрацаваныя дадатковыя адзіныя меры абароны рынку ЕАЭС для ўсіх краін-удзельніц. Аналагічны семінар са сваімі вытворцамі ў найбліжэйшы час правядзе і Казахстан.
Падзяліцца:

Вверх