06.11.2015
Узаемаразлікі ў нацыянальных валютах абмяркоўваюць на Міжнародным фінансава-банкаўскім форуме краін СНД.
Узаемаразлікі паміж краінамі СНД у нацыянальных валютах. Аптымальныя рашэнні ў гэтым кірунку будуць знойдзеныя ў хуткім часе. Аб гэтым заявілі на Міжнародным фінансава-банкаўскім форуме краін СНД, які напярэдадні адкрыўся ў Мінску. У сталіцы сабраліся эксперты краін Садружнасці, а таксама прадстаўнікі міжнародных інстытутаў развіцця з Еўропы і Азіі - усяго каля 300 удзельнікаў. Праграма "Мінскіх дзелавых сустрэч" шырокая, уключае дзясяткі пытанняў: развіццё фінансавых рынкаў дзяржаў СНД, падтрымка экспарту і прыцягненне інвестыцый у эканоміку краін Садружнасці.
Падзяліцца:

Вверх