04.12.2015
Заснавальнікамі новай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі стануць 8 банкаў. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Нацбанка на прэс-канферэнцыі аб развіцці лічбавых тэхналогій. Сёння каля 30 % фізасоб карыстаюцца паслугамі фінансавых устаноў аддалена. Стварэнне новай сістэмы дазволіць кліентам банкаў, аднойчы прайшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі, атрымліваць банкаўскае абслугоўванне дыстанцыйна. У якасці адзінага партала для аперацый выбрана разліковая інфармацыйная прастора АРІП. Сёння яе абарот складае каля 3 трыльёнаў рублёў. Дарэчы, тры беларускія банкі ўжо вывелі на рынак біяметрычныя тэхналогіі. Нагадаем, што ўказ аб стварэнні міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі ўступіць у сілу з кастрычніка 2016 года.
Падзяліцца:

Вверх