Сёння 50 гадоў адзначае нафтаздабываючая галіна Беларусі. За гэты час нафтавікі здабылі больш як 130 млн. тон нафты і 14 млрд. кубічных метраў спадарожнага газу. За паўстагоддзя ў краіне адкрыта больш за 80 радовішчаў вуглевадародаў. Сёння беларускія спецыялісты займаюцца не толькі геолагаразведкай і здабычай нафты, але і распрацоўваюць уласныя навуковыя метады. "Беларуснафта" вядзе здабычу на 60 радовішчах у Беларусі, 5 у Расіі і 13 у Венесуэле.