11.01.2016
У Наваполацку з"явіцца новая вытворчасць запаволенага каксавання. Яна дазволіць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты з 75 да 90 працэнтаў. У горадаўтваральнага прадпрыемства - Нафтана - з"явіцца магчымасць вырабляць і новы экспартны прадукт - грануляваную серу. За суткі тут плануюць атрымліваць больш чым 200 тон каштоўнага матэрыялу. А за год выкіды ў атмасферу дыяксіду серы знізяцца на 9 тысяч тон. Новую вытворчасць запусцяць ужо ў наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх