Працэс пераходу Беларусі на новыя грошы ідзе ў штатным рэжыме, - адзначыў першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны. Перапраграмаванне ўсёй сістэмы праходзіць паспяхова. Да канца года ўсе разлікі будуць праводзіцца ў старых і новых купюрах. Аднак ужо зараз з абарачэння выключана 70% старых банкнот. У асноўным канфіскоўвалі буйныя наміналы - 50, 100 і 200 тысяч рублёў.