Нацбанк да канца года прыме стратэгію развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій на 2016-2020 гады. Ключавая задача - забеспячэнне працаздольнасці плацежнай сістэмы Беларусі. Такія заявы прагучалі ад кіраўніцтва рэгулятара ў рамках міжнароднага форуму "БанкІТ". Галоўная тэма - лічбавая трансфармацыя фінансавага бізнесу. Трэба сказаць, што беларускія сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў лічацца ўнікальнымі на постсавецкай прасторы.