Стаўка рэфінансавання захаваецца на бягучым узроўні да канца года. Такі прагноз Нацыянальнага банка - аб гэтым сёння заявіў намеснік старшыні праўлення фінансавай установы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падпісанню двух крэдытных дагавораў паміж Белінвестбанкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Нагадаем, што за гэты год стаўка рэфінансавання знізілася з 25 да 18%. Пры гэтым толькі летам яна зніжалася двойчы. ЕБРР і Белінвестбанк сёння падпісалі крэдытны дагавор на 8 мільёнаў еўра па праграме фінансавання ўстойлівай энергетыкі для Беларусі і крэдытны дагавор на два мільёны еўра на фінансаванне праграмы "Жанчыны ў бізнесе".