На будаўніцтве Беларускай АЭС засвоена два мільярды долараў. Рацыянальнае выкарыстанне сродкаў стала галоўнай тэмай на сумеснай калегіі дзяржкантролю Беларусі і расійскай Падліковай палаты. Выснова - вялікіх парушэнняў няма, шурпатасці неабходна ўхіліць. Самыя выдатковыя работы пройдуць у наступныя 2 гады, калі пачнецца мантаж дарагога абсталявання. Зараз на будаўніцтве АЭС задзейнічана больш за 5 000 чалавек. Пры гэтым 80% складаюць беларусы.