Мінская вобласць мае намер нарасціць прамысловую вытворчасць у найбліжэйшыя пяць гадоў. Патэнцыял бачаць у развіцці машынабудавання, біяхіміі, электронікі і аграпрамысловага комплексу. Пра гэта ішла размова на абласным пасяджэнні ўдзельнікаў 5-га Усебеларускага народнага сходу. Як адзначылі дэлегаты форуму, галоўныя планы звязаны з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень", будаўніцтвам жылля і сацыяльных аб"ектаў, а таксама прыцягненнем інвестыцый і працай бізнесу.
Нагадаем, 5-ы Усебеларускі народны сход адбудзецца 22-23 чэрвеня. Дзве з паловай тысячы ўдзельнікаў падвядуць сацыяльна-эканамічныя вынікі за мінулыя пяць гадоў, а таксама вызначаць асноўныя палажэнні развіцця Беларусі да 2020 года.