14.04.2016
Беларусі прысвоены ганаровы статус "Краіна-партнёр" на выставе "В"етнам Экспа", якая праходзіць у Ханоі. У нашай экспазіцыі - прадукты, калійныя ўгнаенні і тэхніка. У выставе прымаюць удзел больш за 50 беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў. Рэальныя гандлёвыя магчымасці ацэньваюцца на паўмільярда долараў. Сярод удзельнікаў - МАЗ, МТЗ, "Белшына", прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Яны ўжо экспартуюць прадукцыю ў В"етнам, маюць гандлёвых прадстаўнікоў у гэтай краіне. На бізнес-форуме Беларусь і В"етнам дамовіліся аб дыверсіфікаванні паставак.
Падзяліцца:

Вверх