Мінскі трактарны завод паставіў на Кубу 450 трактароў. Іх адгрузілі ў літоўскім порце Клайпеда. Кантракт на суму амаль 13 млн еўра быў падпісаны ў чэрвені. Гэтая партыя - адна з самых буйных за апошні час, адзначаюць на заводзе. Папярэдняя пастаўка на кубінскі рынак датаваная 2013 годам. Тады на Востраў свабоды было адпраўлена 160 трактароў коштам 5,5 млн еўра. Летась агульная колькасць адгружанай на Кубу тэхнікі не перавысіла ста адзінак. На прадпрыемстве таксама паведамілі, што ўжо падпісаны кантракт на пастаўку ў 2016 годзе на Кубу запчастак амаль на 6 млн еўра для гарантыйнага сэрвіснага абслугоўвання.