Жыллё эканамкласа за 7 мільёнаў рублёў за квадрат. Гэта рэальны кошт метра для тых, хто будуецца з дзяржпадтрымкай, лічаць у Мінбудархітэктуры. Задача ведамства на гэты год - не дапусціць росту цэнаў. Гэта заявіў першы намеснік міністра Аляксандр Кручанаў на ўзнагароджанні лепшых кампаній у будаўнічай галіне па выніках мінулага года. Рост кошту жылля ўдалося спыніць дзякуючы патанненню будаўніча-мантажных работ, зніжэнню выдаткаў і сабекошту будматэрыялаў. Адна з галоўных задач галіны - выхад на новыя рынкі. З гэтай мэтай створаны холдынг, які актывізуе экспарт будпалуг. Ужо вядуцца перамовы наконт узвядзення жылых дамоў у Маскве, Туле і Пскове. Ёсць прапанова па будаўніцтве мастоў у Польшчы.