15.02.2016
Мінск увайшоў у топ-10 найбольш перспектыўных гарадоў Еўропы для замежных інвестараў. Рэйтынг гарадоў склала падраздзяленне The Financial Times. Аналітыкі ацэньвалі эканамічны патэнцыял, чалавечыя рэсурсы, узровень жыцця, якасць інфраструктуры, лёгкасць вядзення бізнесу і ўзровень даходаў, стратэгію прыцягнення прамых інвестыцый. Па выніках беларуская сталіца на другім месцы па эфектыўнасці затрат на вядзенне бізнесу і на дзясятым па стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 200 населеных пунктаў.
Падзяліцца:

Вверх