23.10.2015
Сёння Мінск прымае вялікі эканамічны форум, прысвечаны перспектывам і выклікам беларускай эканоміцы. Удзельнікі форуму сабраліся ў кангрэс-холе "Прэзідэнт-Гатэля". На форум прыбылі эксперты, эканамісты з блізкага і далёкага замежжа, высокае прадстаўніцтва Сусветнага банка. Нагадаем, учора на нарадзе Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне распрацаваць альтэрнатыўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. І хоць сённяшні форум не пазіцыянуецца як пляцоўка для абароны праграм, якія лягуць на стол Прэзідэнта, але чакаецца, што тэзісы ўсё ж прагучаць на канферэнцыі.
Падзяліцца:

Вверх