Беларусь пашырае геаграфію экспарту. На гэтым тыдні чакаецца дэлегацыя бізнес-колаў Марока, Анголы і Зімбабвэ. Заключаецца дылерскі дагавор беларускага вытворцы тэхнікі "Амкадор" з Арменіяй. Першая партыя прадукцыі ўжо гатовая да транспарціроўкі. Апошнія ўзоры тэхнікі гэтымі днямі можна ўбачыць на міжнароднай выставе "Белагра". Гэта добрая пляцоўка для пошуку партнёраў і развіцця дылерскай сеткі. Толькі ў Расіі сёння працуе 8 афіцыйных дыстрыб"ютараў і 60 дылераў. Сёння "Амкадор" - гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш як дзве тысячы вырабаў для станочнага абсталявання і гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі. Геаграфія экспарту - больш як 40 краін.