Мінсельгасхарч разлічвае, што сертыфікаты ЕС атрымаюць беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання плануе павялічыць сёлета колькасць прадпрыемстваў, сертыфікаваных на рынку Еўрасаюза. Зараз у Беларусі такіх кампаній 10, 4 з іх - малочныя. Плануецца, што і наша мясаперапрацоўка зможа атрымаць сертыфікаты. Некалькі гадоў таму інспекцыя ЕС праводзіла аўдыт беларускіх птушкафабарык, ён прайшоў без заўваг. Тады працэс сертыфікацыі затармазіўся. У Мінсельгасхарчы спадзяюцца ў найбліжэйшы час вярнуцца да гэтай працы. Сертыфікат ЕС дае шэраг пераваг. Напрыклад, доступ на рынак ААЭ. Наяўнасць дакумента гаворыць аб тым, што прадукцыя адпавядае высокім стандартам якасці.