12.11.2015
Беларусь і Літва гатовыя да працягу адкрытага, канструктыўнага ўзаемадзеяння па ўсіх актуальных пытаннях двухбаковага рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. Падчас перамоў былі закранутыя пытанні ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, энергетыкі, развіцця інфраструктуры і ўзаемадзеяння з ЕС. Напярэдадні краіны правялі цэлую серыю сумесных мерапрыемстваў. У Мінску прайшло пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.
Падзяліцца:

Вверх