16.09.2016
Абноўленае Міністэрства гандлю - зараз гэта Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю - прыступае да новых паўнамоцтваў. У самой назве - асноўныя задачы ведамства: развіццё канкурэнцыі, рэгуляванне цэнаўтварэння, аналіз і стымуляванне спажывецкага рынку. Як адзначыў міністр Уладзімір Калтовіч, ведамства будзе рэагаваць на любы сігнал аб нядобрасумленнай канкурэнцыі. Першыя скаргі ў міністэрства ўжо паступілі. Разам з тым МАРГ - так у скарочаным варыянце будзе называцца міністэрства - плануе адмяніць абавязковае ўзгадненне цэн суб"ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на рынку.
Падзяліцца:

Вверх