Міжнародны валютны фонд прагназуе паступовае аднаўленне эканомікі Беларусі ў 2018 годзе. Аб гэтым сёння паведаміў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман. Паводле яго слоў, раней распачатыя ўрадам дзеянні па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ўнутры краіны спрыялі выраўнаванню абменнага курсу і паніжэнню інфляцыі. Адзначаныя станоўчыя змяненні па шэрагу важных кірункаў, якія абмяркоўваліся ў канцы мінулага года. У іх ліку змяненні ў пенсійнай сістэме і сістэме жыллёва-камунальных паслуг. Місія МВФ працавала ў нашай краіне з 21 па 30 чэрвеня. За гэты час яе прадстаўнікі правялі ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі.