Апошнія дасягненні ў гэтай сферы прадстаўленыя ў Мінску на выставе TIBO-2016. Навінкі ў галіне тэлекамунікацый, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогій прывезлі каля сотні кампаній з 18 краін. Гэта распрацоўшчыкі праграм, аператары сувязі, вытворцы камп"ютарнай тэхнікі і смартфонаў.
Сярод цікавых ноу-хау - інтэрактыўная вітрына. Дзякуючы ёй, пакупнік, не заходзячы ў магазін, можа азнаёміцца з асартыментам тавараў, зрабіць аплату і аформіць дастаўку. Яшчэ адна распрацоўка - "разумны" прыпынак з тэрміналамі для аплаты праезду, зараднымі прыладамі для тэлефонаў і кнопкай выкліку экстранных служб. У планах і сумесныя праекты з Майкрасофт у сферы электроннага ўрада.
Акрамя прэзентацый і круглых сталоў рознай тэматыкі, у рамках выставы адбудзецца канферэнцыя па інавацыях у гандлі і бізнес-форум.