23.11.2015
Міжнародная прамысловая выстава Expo-Russia Belarus 24-26 лістапада ў Мінску ў нацыянальным выставачным павільёне. Мерапрыемства прымеркавана да 15-й гадавіны з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пакажа на выставе звыш 200 найноўшых распрацовак. Навукоўцы прадэманструюць навінкі ў сферы энергетыкі, машынабудавання, транспарту, сувязі, медыцыны і фармацэўтыкі. Перспектывы пашырэння супрацоўніцтва Расіі і Беларусі абмяркуюць таксама ў рамках мінскага бізнес-форуму, які пройдзе 25 лістапада.
Падзяліцца:

Вверх