Урад прызнае, што тых мер, якія праводзяцца ў краіне для нарошчвання экспарту і пошуку новых рынкаў збыту, пакуль недастаткова. Пра гэта заявіў сёння прэм"ер Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Па выніках студзеня-верасня экспарт тавараў і паслуг знізіўся на чвэрць да такога жа перыяду мінулага года. У той жа час кіраўнік урада адзначыў рост экспарту на новыя перспектыўныя рынкі і падкрэсліў устойлівую тэндэнцыю фарміравання дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Па выніках 9 месяцаў яно склала мільярд 200 мільёнаў долараў, гэта амаль 3 % ВУП. Адзначаецца рост паставак на рынкі краін Азіі і Афрыкі.