07.04.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Мінскі аўтамабільны завод - кіруючую кампанію холдынгу "БелаўтаМАЗ". Плануецца, што Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывы развіцця прадпрыемства. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыяй зборкі розных мадэляў аўтамабіляў і пашырэннем наменклатуры прадукцыі. Пакажуць Прэзідэнту і выставу найноўшых узораў тэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх